Беларуская прамысловасць з усіх галін найболей схільная да знешніх неспрыяльных фактараў

6 марта 2015

Зрэшты, сёння ў рабочым графіку Кіраўніка дзяржавы былі не толькі моманты цырымоніі ўзнагароджання, але і куды менш прыемная па сваім зместе эканамічная нарада. Часы для эканомікі зараз няпростыя ў сілу вядомых праблем на ключавых рынках. Аднак выкарыстоўваць гэта як апраўданне няўдач ніхто не збіраецца. У прыватнасці, спыніліся на Мінпраме. Перад дакладам профільнага міністра Прэзідэнт адзначыў: з усіх галін, у якіх склалася неспрыяльная сітуацыя, яго больш за ўсё хвалюе Мінпрам.

З падрабязнасцямі Вольга Макей. Як і абяцаў Прэзідэнт, сустракацца з эканамічным штабам краіны і абмяркоўваць пытанні як аператыўныя, так і стратэгічныя зараз будуць куды часцей. З моманту падобнай нарады прайшоў усяго тыдзень. І вось ізноў у зале тыя, хто адказвае за эканамічную сітуацыю ў краіне - урад, Нацбанк, міністры, губернатары і дырэктары прадпрыемстваў. Галоўнае пытанне, якое сёння абмяркоўваюць за гэтымі дзвярамі, - прамысловасць.

З усіх сфер менавіта вытворчая найболей схільная да негатыўных тэндэнцый, якія скалынаюць эканоміку суседзяў. Захаваць беларускую прамысловасць ад непагадзі на знешніх рынках - галоўная задача ўрада. Менавіта таму і вырашана праводзіць падобныя нарады па канкрэтных сферах жыцця дзяржавы. Пазбягаючы кабінетнай цяганіны і лішніх узгадненняў, значна больш эфектыўна сустрэцца, абмеркаваць праблемы і аператыўна прыняць рашэнні.

Якія праблемы існуюць у галіне і што патрэбна зрабіць для іх вырашэння - галоўныя пытанні, на якія Прэзідэнт жадае пачуць канкрэтны адказ. Выпрацаваць выразны план дзеянняў - задача трох дзясяткаў чалавек. Гэта своеасаблівы эканамічны штаб краіны, і тыя, хто адказваюць за сектар прамысловасці. Аляксандр Лукашэнка нагадвае: прадалі тавар - павінны атрымаць грошы. Дэбіторская запазычанасць у цяперашніх умовах, гаворачы простай мовай, недазваляльная раскоша.

Міністр прамысловасці Віталь Воўк на гэтай пасадзе ўсяго два з паловай месяцы, але гэтага часу цалкам дастаткова, каб зірнуць на галіну свежым поглядам і аб'ектыўна ацаніць сітуацыю. У ведамстве Мінпрама 250 прадпрыемстваў, на іх працуюць 184 тысячы чалавек. За мінулы год экспартны даход ад іх працы склаў каля 5 мільярдаў долараў. Здавалася б, сума немаленькая, але яна можа быць большай, калі вырашыць шэраг праблем.

Віталь Воўк, Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь: "Сітуацыя ў прамысловасці няпростая. Існуе вялікая дэбіторская запазычанасць, вялікія склады. Тым не менш, задача Прэзідэнтам пастаўленая. Азначылі планы, у тым ліку фінансавыя механізмы рэалізацыі прадукцыі беларускай вытворчасці, складоў. Асноўныя праблемы - гэта якасць, аптымізацыя колькасці. Задачы пастаўленыя, трэба выконваць".

Яшчэ адной праблемай, якая сёння стаіць перад беларускімі прадпрыемствамі, застаецца пытанне дыверсіфікавання экспарту. Але тут дзейнічае простая формула: хочаш прадаваць на новыя рынкі - значыць, загадзя прадумвай, чым здзівіш пакупніка і адсунеш канкурэнта.

Гэтае прадпрыемства ў Магілёўскай вобласці спецыялізуецца на металавытворчасці. У якасці прыкладу: сталёвыя канструкцыі завода сталі асновай моста праз Днепр у Магілёве. 300 метраў у даўжыню і 6 у шырыню, прапускная здольнасць гэтага пуцеправода - мільён пасажыраў за месяц. Некалькі гадоў таму тут асвоілі і выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі, зараз краіне не прыходзіцца закупляць гэтыя будаўнічыя канструкцыі за мяжой. Пераарыентаваць вытворчасць прымусіў крызіс у эканоміцы суседзяў. Прадаваць асноўнаму партнёру - Расіі - зараз усё больш складана.

Дыверсіфікаванне продажаў, разгрузка складоў і паніжэнне дэбіторскай запазычанасці - вось асноўныя задачы, якія трэба вырашаць у найбліжэйшы час. Пры гэтым не варта забываць і пра галоўныя фактары развіцця любога прадпрыемства: працоўную дысцыпліну, захаванне прафесіяналізму і якасці прадукцыі. Патрабаванні да апошняй, паводле прапановы дзяржкантролю, у найбліжэйшы час узмоцняць.

Праблемы ў галіны, вядома, ёсць, але галоўнае, што шляхі іх вырашэння вызначаныя, а вынікі павінны быць прыкметныя ўжо ў найбліжэйшы час. Таму маючыя адбыцца выхадныя, хоць і святочныя, тым не менш, добры час абдумаць усе пытанні і ўжо з панядзелка з дакладным планам пачаць выкананне задач.