Беларусі ў наступнай пяцігодцы неабходна застацца ў трэндзе сусветнай эканомікі, навукі і прагрэсу

27 мая 2016

Гэта напярэдадні заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2020 года. Урад і міжведамасная рабочая група прадставілі асноўныя палажэнні праекта. Акцэнт на зніжэнні залежнасці ад знешніх фактараў, дыверсіфікацыі экспарту, прыцягненні інвестыцый і стварэнні рабочых месцаў. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што праграма павінна будавацца на эканамічнай рэальнасці і быць зразумелай не толькі спецыялістам.

Прэзідэнт запатрабаваў, каб дакумент утрымліваў адказы на найбольш важныя пытанні грамадзян па зарплатах, цэнах, будаўніцтве жылля і крэдытах. Выніковы варыянт праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны разгледзяць на V Усебеларускім народным сходзе ў канцы чэрвеня.