Беларусі і Польшчы варта падняць планку ўзаемнага гандлю

24 октября 2016

Такое меркаванне сёння выказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з віцэ-прэм'ерам Польшчы Матэвушам Маравецкім.

Падмуркам адносін паміж краінамі павінна быць эканоміка, на гэтым зрабіў акцэнт Кіраўнік дзяржавы. Беларусь зацікаўленая ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў з заходнімі партнёрамі і гатовая аказаць неабходную падтрымку.

Матэвуш Маравецкі, намстаршыні Савета Міністраў, міністр развіцця і фінансаў Польшчы: "Хацеў бы падпісацца пад Вашымі словамі, што тавараабарот і эканамічнае супрацоўніцтва з'яўляюцца добрай базай для развіцця супрацоўніцтва і ў іншых галінах. Польшча з'яўляецца памежнай краінай у ЕС для выхаду на ўсход, а Беларусь - памежная краіна для выхаду краін ЕАЭС на захад. Мы можам гэта сумесна выкарыстаць, у тым ліку ў рамках развіцця Шаўковага шляху. Калі нашаму супрацоўніцтву нешта перашкаджае, гэтыя пытанні мы гатовыя хутка абмеркаваць і знайсці рашэнні. Ужо сёння да сустрэчы з Вамі мы гаварылі пра беларускія трактары і пастаўкі беларускага цэменту ў Польшчу. Мы дакладна хочам, каб супрацоўніцтва давала карысць абодвум бакам".

Польшча - адзін з асноўных партнёраў Беларусі па тавараабароце: за мінулы год - 1,8 мільярда долараў. На 3-й пазіцыі Польшча па імпарце і на 6-й - па экспарце. У 2015 заходнія суседзі інвесціравалі ў нашу краіну каля 195 мільёнаў долараў. А ў Беларусі зарэгістравана больш за 350 кампаній з польскім капіталам. Прычым 200 з іх - гэта сумесныя прадпрыемствы. Актыўна польскі бізнес прысутнічае ў сферах будаўніцтва, вытворчасці будматэрыялаў і мэблі, у фармацэўтыцы, перапрацоўцы сельгаспрадукцыі і ў банкаўскім сектары. Дарэчы, сёння эканамічнае супрацоўніцтва абмяркуюць і дзелавыя колы дзвюх краін. У Мінску пройдзе ХХ Беларуска-польскі эканамічны форум "Добрасуседства".