Беларусі і Азербайджану трэба ўсяляк нарошчваць аб'ём узаемнага гандлю

6 октября 2014
Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Міністрам замежных спраў Азербайджана Эльмарам Мамед'яравым. Прэзідэнт падкрэсліў, што ў дзвюх краін наладжваецца супрацоўніцтва па ўсіх кірунках, закрытых тэм у адносінах Беларусі і Азербайджана няма. Галоўная задача на сёння - далейшае нарошчванне тавараабароту.

За 7 месяцаў тавараабарот паміж краінамі склаў амаль 242 мільёны долараў - гэта на чвэрць больш за паказчык аналагічнага перыяду мінулага года. Нагадаем, лідарам сумеснага супрацоўніцтва з'яўляецца Гянджынскі аўтамабільны завод. Зараз працягваецца рэалізацыя двух праектаў з удзелам азербайджанскіх інвестыцый на агульную суму каля 33 мільёнаў долараў.