Беларусі і Аўстрыі неабходна нарошчваць двухбаковае супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы

30 марта 2019

Пра гэта ўчора заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з федэральным канцлерам Аўстрыі. Перамовы ў Палацы Незалежнасці - гэта яшчэ адзін крок для азначэння далейшых перспектыў беларуска-аўстрыйскага супрацоўніцтва. У гэтым плане створаная трывалая база, ды і палітыкі знаёмыя даўно. Раней Себасцьян Курц двойчы наведваў Беларусь у якасці кіраўніка МЗС Аўстрыі.

Але калі палітычныя кантакты вызначаюцца добрай дынамікай, тавараабарот пакуль адстае. Летась ён перавысіў 170 мільёнаў долараў. Асноўныя пазіцыі беларускага экспарту - прадукцыя лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, нафтапрадукты. Аўстрыя стабільна ўваходзіць у лік найбуйнейшых інвестараў у эканоміку Беларусі. У нашай краіне зарэгістравана больш за 80 прадпрыемстваў з аўстрыйскім капіталам. У 2018 прыцягнута інвестыцый на суму амаль 300 мільёнаў долараў.

Па выніках сустрэчы Аляксандр Лукашэнка і федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц зрабілі заявы для прэсы - акрэслілі перспектывы па лініі двухбаковага ўзаемадзеяння. Беларусь і Аўстрыя пацвярджаюць высокі ўзровень і пазітыўную дынаміку яго развіцця. Еўрапейская дзяржава іграе важную ролю ў мадэрнізацыі шэрагу галін беларускай эканомікі, у тым ліку дрэваапрацоўкі, тэлекамунікацый, банкаўскага сектара. Краіны і надалей маюць намер пашыраць узаемадзеянне ў пазначаных, а таксама іншых інавацыйных кірунках.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя