Супрацоўніцтва Беларусі з рэгіёнамі Расіі
І супрацоўніцтва яшчэ на адным вектары - расійскім. Наконт яго таксама ішла размова ў Палацы Незалежнасці. Так, Беларусь прапаноўвае Калінінградскай вобласці пашырыць кантакты ў прамысловай сферы і будаўніцтве.
Гэта прагучала на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з губернатарам Калінінградскай вобласці Антонам Аліханавым. Па словах кіраўніка рэгіёна, ёсць вялікая цікавасць да беларускіх будматэрыялаў і вопыту нашых спецыялістаў. Аднак трывалае сяброўства і моцныя гістарычныя сувязі дазваляюць разлічваць на большае.
Беларусь гатова арганізаваць зборку электробусаў у Калінінградскай вобласці
У Беларусі і Калінінградскай вобласці трывалыя эканамічныя адносіны. Летась практычна падвоілі тавараабарот. Расіяне зацікаўлены ў набыцці нашых электробусаў. Беларусь прапаноўвае ісці далей і наладзіць зборку экалагічнага гарадскога транспарту ў рэгіёне. Напярэдадні дэлегацыя вобласці пабывала на Белкамунмашы. Сёння візіт прадстаўнікоў расійскага рэгіёна прадоўжыцца. У планах наведаць малочны завод і індустрыяльны парк.













