Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва і з краінамі Афрыканскага кантынента

27 Чэрвеня 2017

Гэта напярэдадні заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Анголы Жоржэ Рэбелу Пінту Шыкоці. Развіваць узаемадзеянне на вялізным і перспектыўным кантыненце Мінск разлічвае ў тым ліку і з дапамогай Анголы. Па словах лідара, закрытых тэм у супрацоўніцтве дзвюх краін няма, і мы гатовы падзяліцца вопытам у вырашэнні любых пытанняў.

Беларусь і Ангола зараз працуюць над дагаворна-прававой базай адносін. Сур'ёзна расце экспарт. Сёлета за першыя чатыры месяцы сума ўжо перавысіла 30 мільёнаў долараў.