Беларусь зацікаўленая ў прыцягненні прамых інвестыцый з Кітая

1 ноября 2013

Пра гэта сёння заявіў Кіраўнік беларускай дзяржавы падчас сустрэчы з сакратаром палітыка-юрыдычнай камісіі ЦК Кампартыі Кітая. Мэн Цзяньчжу з'яўляецца спецыяльным прадстаўніком старшыні КНР Сі Цзіньпіна. У гутарцы Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў узровень гандлёва-эканамічных адносін з Кітаем, а таксама запрасіў кітайскі бок больш актыўна інвеставаць у беларускую эканоміку.



У ліпені гэтага года двухбаковыя адносіны Беларусі і Кітая выйшлі на этап усебаковага стратэгічнага партнёрства. Такая ініцыятыва была замацаваная ў сумеснай дэкларацыі, якую падпісалі лідары дзвюх краін падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай.


Сёння абедзве краіны звязваюць дзясяткі сумесных праектаў і шматмільярдныя кантракты ў будаўніцтве, энергетыцы, дарожна-транспартнай сферы, а таксама прамысловасці.