Беларусь зацікаўленая ў новых праектах з замежнымі партнёрамі

14 мая 2014
Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўчора, калі прымаў даверчыя граматы паслоў васьмі краін. Дыпламатычныя дакументы ўручылі прадстаўнікі Аўстраліі, Грэцыі, Італіі, Камбоджы, Кітая, Сербіі, Судана і Чэхіі. Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь і гэтыя дзяржавы аб'ядноўвае імкненне зрабіць свае краіны квітнеючымі, а свет - больш стабільным і справядлівым.

Падчас гутаркі Прэзідэнта з дыпламатамі абмяркоўваліся розныя пытанні палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння. Ад Палаца Незалежнасці аўтамабілі новых паслоў ад'язджалі ўжо з флагамі краін, якія яны прадстаўляюць. Для іх пачалася дыпламатычная місія ў нашай дзяржаве.