Беларусь зацікаўленая ў афрыканскім рынку

4 апреля 2014

Сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы з кіраўніком Банка гандлю і развіцця краін Усходняй і Паўднёвай Афрыкі. Мінск дамаўляецца аб фінансавай падтрымцы свайго гандлю і інвестыцыях на афрыканскім кантыненце. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, Беларусь будзе інвеставаць у Афрыку, ствараць сумесныя вытворчасці, і без падтрымкі фінансавых інстытутаў гэта зрабіць вельмі складана.


У склад акцыянераў Банка гандлю і развіцця краін Усходняй і Паўднёвай Афрыкі ўваходзяць 18 дзяржаў. Банку прысвоеныя высокія доўгатэрміновыя інвестыцыйныя рэйтынгі вядучымі міжнароднымі рэйтынгавымі агенцтвамі Moodу's and Fitch. Фінансаванне ажыццяўляюць буйныя фінансавыя структуры Германіі, Бельгіі, ЗША, Кітая і Японіі.