Беларусь зацікаўленая развіваць адносіны з ЗША

6 июля 2017

Такую заяву зрабіў Прэзідэнт на сустрэчы з дэлегацыяй амерыканскага кангрэса. Яго члены ўдзельнічаюць у сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Дарэчы, дэлегацыя ЗША - самая шматлікая. Вашынгтон чакана засяродзіўся на ўнутраных справах пасля лістападаўскіх выбараў. Але паступова знешняя палітыка новай адміністрацыі знаходзіць форму. Афіцыйны Мінск разлічвае, што неўзабаве будуць сфармуляваныя падыходы Вашынгтона да Беларусі.

Прэзідэнт прапанаваў кангрэсменам разам падумаць, як актывізаваць беларуска-амерыканскія адносіны.