Беларусь зацікаўленая развіваць кантакты ў краінах Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна

20 октября 2017

Беларусь зацікаўленая пры садзейнічанні Кубы развіваць кантакты ў краінах Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. Пра гэта ўчора заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з паслом гэтай дзяржавы з нагоды завяршэння яго дыпмісіі. Амаль 4 гады працы Херарда Суарэса Альварэса адзначаныя сур'ёзным ростам узаемнага гандлю. Дыпламат актыўна садзейнічаў прасоўванню дыялогу краін і фарміраванню агульнай прававой базы. Кіраўнік дзяржавы падзякаваў Херарда Суарэсу Альварэсу за ўклад у развіццё двухбаковых адносін і анансаваў свой магчымы візіт на Кубу.

Неўзабаве дэлегацыя Беларусі прыме ўдзел у міжнароднай выставе на Кубе 30 кастрычніка. Кірмаш у Гаване - найбуйнейшы ў Лацінскай Амерыцы і гэтым разам збярэ 75 краін.