Беларусь за ўмацаванне маральнасці і высокай духоўнасці народаў

4 июня 2014

Мінск гэтымі днямі стаў хрысціянскім цэнтрам не толькі Еўропы. На IV Еўрапейскі праваслаўна-каталіцкі форум у сталіцу Беларусі прыехалі іерархі з 22 краін. З яго ўдзельнікамі сустрэўся Прэзідэнт Беларусі.


Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у многіх краінах Захаду адзначаецца маральная дэградацыя грамадства, а таксама разбурэнне сямейных асноў. Вырашаць такія праблемы сучаснасці можна толькі разам. І, як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, Беларусь застанецца адданай міжрэлігійнаму міру і нацыянальнаму спакою.


Форум дзвюх цэркваў праводзяць раз у два гады па чарзе ў краінах з праваслаўнай і каталіцкай большасцю. Увесь тыдзень у Мінску іерархі будуць гаварыць пра маральнае і духоўнае адраджэнне Еўропы. На думку паважаных архіпастыраў, Беларусь унікальная тым, што яе гісторыя не азмрочаная рэлігійнымі войнамі.