Беларусь успамінае герояў, загінуўшых у Афганістане

15 февраля 2017

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны.

"Прыміце словы шчырай падзякі за доблесць, стойкасць і мужнасць, выяўленыя вамі ў гарачых пунктах планеты. Мы памятаем пайменна і смуткуем аб сынах Беларусі, якія цаной уласнага жыцця пацвердзілі вернасць прысязе і воінскаму абавязку, схіляем галовы перад іх бацькамі, удовамі і дзецьмі", - гаворыцца ў звароце лідара.

28 гадоў таму савецкія войскі пакінулі межы Афгана, 9-гадовая вайна забрала жыцці 15 тысяч салдат і афіцэраў. 771 беларус не вярнуўся на Радзіму.

У Мінску памятныя мерапрыемствы гэтымі хвілінамі праходзяць на Востраве Мужнасці і Смутку. На жалобны мітынг сабраліся ўдзельнікі той страшнай вайны і сем'і загінуўшых салдат.