Беларусь заўсёды будзе працаваць на аб'яднанне і стабільнасць у Еўропе

16 марта 2017

Прэзідэнт Беларусі правёў сустрэчу з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Бельгіі Дыдзье Рэйндэрсам. Аляксандр Лукашэнка назваў гэты візіт знакавым. Як заявіў Кіраўнік дзяржавы, Беларусь заўсёды будзе працаваць на аб'яднанне і стабільнасць у Еўропе. Прэзідэнт падкрэсліў, што выступае за шматполюсны свет і захаванне Еўрапейскага саюза. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з'яўляецца праціўнікам дваістых стандартаў. Еўрапейскія партнёры бачаць у Беларусі краіну, якая настроеная на ўзаемадзеянне і ўсяляк спрыяе дыялогу ў рэгіёне, бо з’яўляецца ўдзельнікам маштабных міжнародных працэсаў.

Што датычыцца развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, Беларусь і Бельгія гатовыя развіваць яго ва ўсіх кірунках. Паміж краінамі развіваецца гандаль. Тавараабарот па выніках мінулага года амаль 370 мільёнаў долараў. Упор на інвестыцыі.