Беларусь заўсёды будзе працаваць на аб'яднанне і стабільнасць у Еўропе

15 марта 2017

Такую заяву сёння зрабіў Прэзідэнт на сустрэчы з віцэ-прэм'ерам, міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Бельгіі. Аляксандр Лукашэнка назваў гэты візіт знакавым. Гаворка ішла аб двухбаковым супрацоўніцтве паміж краінамі - тут важны ўпор маюць намер зрабіць на інвестыцыі. А таксама кантактах па лініі Беларусь - ЕС. Еўрапейскія партнёры бачаць у Беларусі краіну, якая настроеная на ўзаемадзеянне і ўсяляк спрыяе дыялогу ў рэгіёне. Бельгія разлічвае, што кантакты з Беларуссю на міжнароднай арэне будуць больш актыўныя. Наталля Брэвус больш падрабязна.

Кіраўнік бельгійскай дыпламатыі ў нас упершыню. Як раз у гэтыя дні дыпадносінам паміж Мінскам і Бруселем - чвэрць стагоддзя. Дзідзье Рэйндэрс раней займаў пасаду міністра фінансаў Бельгіі, і менавіта ён кіраваў пераходам на еўра ў 1999 годзе.

Прагматычна настроеныя еўрапейцы ў дачыненні Беларусі. Разлік зразумелы: мы прадказальны і спакойны партнёр. Гэта цэніцца ў рэгіёне. У пачатку гутаркі дыпламатычна аб надвор'і - так прынята. Ды і надвор'е ўжо шэпча. Пацяплела. Але адчуваецца - змякчэў і палітычны клімат.

У Бруселі сканцэнтраваныя шматлікія палітычныя і эканамічныя сілы. Тут - штаб-кватэра Еўрасаюза і офіс НАТА. Бельгія, вядомая сваім шакаладам і карункамі, сёння сур'ёзная эканоміка. Дзяржава - у дзясятку найбагацейшых краін ЕС. Сусветны цэнтр гандлю брыльянтамі размяшчаецца менавіта ў бельгійскім Антвэрпэне. Сфера паслуг - транспарт, гандаль робіць тры чвэрці ВУП краіны. Астатняе - прамысловасць, будаўніцтва і сельская гаспадарка.

Гэта значыць, захавалі, але, галоўнае, прымножылі АПК. Таму нядзіўна, што сёння ўжо менавіта бельгійская кампанія - адзін з трох сусветных лідараў па перапрацоўцы малака - стала стратэгічным фундатарам на Ляхавіцкім малочным заводзе. Гэта адно з самых эфектыўных прадпрыемстваў брэсцкай прамысловасці. Штодня выпускаюць тысячы тон прадукцыі з суцэльнага малака, казеіну, сметанковага масла. На экспарт ідзе больш за палову. І, дарэчы, менавіта "ляхавіцкае сметанковае золата" падрабляюць часцей за ўсё. Таму што гэты брэнд - знак высокай якасці. У вытворчай лабараторыі штодня праводзяць дзве сотні даследаванняў.

На ЕС прыпадае прыкладна трэць беларускага экспарту. Бельгія - у ліку еўрапейскіх краін, з якімі ў нас найболей развітыя эканамічныя адносіны. Лічба агульнага гандлю - 370 мільёнаў долараў. Але было і больш за паўмільярда. Гатовыя бельгійцы нарошчваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў самых розных сферах. Гэта важны меседж ад еўрапейскага дыпламата. Галоўны ўпор сёння - на інвестыцыі.

Магчымасцяў - маса. Беларусь адкрытая для інвестыцый і прытоку тэхналогій. Дарэчы, як раз у канцы красавіка адкрываецца новы рэйс паміж Мінскам і Бруселем. Таксама паказчык таго, што ўзаемная цікавасць расце. Але Прэзідэнт ясна даў зразумець: мяч на баку бельгійцаў.

Еўрапейскія партнёры бачаць у Беларусі краіну, якая настроеная на ўзаемадзеянне і ўсяляк спрыяе дыялогу ў рэгіёне. У Бельгіі заўважылі і намаганні краіны па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу.

Больш актыўна настроеныя супрацоўнічаць на міжнароднай арэне. На тое, што хутка будуць пашырацца бізнес-кантакты, разлічваюць не толькі ў беларускім МЗС.

Уладзімір Макей, міністр замежных спраў Беларусі: "Беларусь разглядае Бельгію ў якасці аднаго з найважнейшых партнёраў у ЕС, мы зацікаўленыя ў максімальна магчымай актывізацыі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, першым чынам, у эканамічнай сферы, уключаючы рэалізацыю інвестыцыйных праектаў, развіццё прамысловай кааперацыі, з улікам пазітыўнага вопыту, а таксама пашырэння ўзаемадзеяння ў сферы лагістыкі, энергетыкі, хімічнай і харчовай прамысловасці".

Дзідзье Рэйндэрс, намеснік прэм'ер-міністра, міністр замежных і еўрапейскіх спраў Бельгіі: "Вельмі важна дэманстраваць новыя станоўчыя крокі ў сферы вяршэнства закону ў Беларусі для працягу дыялога. Гэта можа прывесці да далейшага станоўчага руху ў рэчышчы развіцця нашых адносін па такіх пытаннях, як спрашчэнне візавага рэжыму".

Трэба сказаць, што гэты тыдзень будзе насычаны перамовамі афіцыйнага Мінска з Еўропай. І размова не толькі аб двухбаковых кантактах - беларуска-бельгійскіх, напрыклад, як сёння. Але гэта і дыялог з АБСЕ. У прыватнасці, Парламенцкай асамблеяй Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Дэлегацыя гэтай структуры ўжо прыбыла да нас для абмеркавання важных момантаў напярэдадні летняй сесіі парламентарыяў. Менавіта Мінск выбраны пляцоўкай для гутаркі аб пытаннях умацавання даверу і міру ў еўрапейскім рэгіёне.