Беларусь напярэдадні вялікіх палітычных падзей

23 октября 2013
24 і 25 кастрычніка ў Мінску пройдуць пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Мяркуецца, што прэзідэнты 11-ці краін разгледзяць 14 пунктаў парадку дня, якія ахопліваюць розныя сферы дзейнасці ад гуманітарнага супрацоўніцтва да ўзаемадзеяння па пытаннях бяспекі і эканамічных адносін. Сустрэчы пройдуць у новым Палацы Незалежнасці ў Мінску.

Сёння, напярэдадні самітаў кіраўнікоў дзяржаў, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў Палац Незалежнасці і праверыў яго гатоўнасць да правядзення гэтых важных міжнародных мерапрыемстваў. На тэрыторыі новага велічнага сімвала беларускай дзяржаўнасці Прэзідэнт разам з сынамі і прадстаўнікамі беларускай моладзі пасадзіў першыя дрэвы, а таксама залажыў Алею ганаровых гасцей. У далейшым гэта стане добрай традыцыяй пры наведванні Палаца Незалежнасці кіраўнікамі замежных дзяржаў і іншымі высокімі гасцямі.