Беларусь у любой сітуацыі будзе з Расіяй

1 апреля 2014
Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з віцэ-прэм'ерам Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Рагозіным, які ўзначальвае Ваенна-прамысловую камісію пры расійскім урадзе.

Паводле яго слоў, галоўная мэта візіту ў Мінск - пашырэнне ўзаемадзеяння дзвюх краін у ваенна-прамысловым комплексе з улікам сітуацыі ва Украіне. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Расія - гэта стратэгічны саюзнік Беларусі, і наша краіна дзейнічае, зыходзячы з сітуацыі з улікам нацыянальных інтарэсаў і інтарэсаў свайго саюзніка. Паводле слоў Прэзідэнта, цесныя сувязі з расійскімі прадпрыемствамі дазволяць прадоўжыць эфектыўную мадэрнізацыю беларускіх вытворчасцяў ВПК.

Візіт расійскай дэлегацыі ў Мінск працягваецца. У планах наведванне беларускіх прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу і перамовы ва ўрадзе.