Беларусь умее ствараць сучасныя прадпрыемствы

7 апреля 2015

Будаўніцтва Гарлыкскага камбіната даказвае, што Беларусь умее ствараць сучасныя прадпрыемствы. Гэта напярэдадні заявіў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам кіраўніка Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча. Спікер верхняй палаты парламента далажыў Кіраўніку дзяржавы аб выніках свайго нядаўняга візіту ў Туркменістан. У прыватнасці, пра ход будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. Яго ўзводзяць беларусы. Гэты праект забяспечыць важкі дадатак узаемнаму тавараабароту. Прэзідэнт падкрэсліў правільнасць прынятага рашэння (аб будаўніцтве прадпрыемства).

Акрамя гэтага, Міхаіл Мясніковіч далажыў Кіраўніку дзяржавы наконт дзейнасці Савета Рэспублікі, узаемадзеяння з мясцовымі саветамі дэпутатаў. А таксама наконт першых вынікащ працы маніторынгавай групы, якая на чале са старшынёй Савета Рэспублікі распрацоўвае прапановы па актуальных пытаннях эканомікі.