Беларусь развіваецца як незалежная дзяржава

3 июля 2017

Уся краіна маштабна адзначае Дзень Незалежнасці!

Гэта асаблівая дата ў календары для нашага народа, бо падзеі тых страшных гадоў кранулі кожную сям'ю. Яны засталіся ў нашай памяці і ў бясконцай падзяцы тым, хто цаною жыцця абараніў волю і незалежнасць.

3 Ліпеня. Гэта і глыбока сімвалічны заклік да маладога пакалення берагчы сваю гісторыю і ствараць сваю будучыню.

Беларусь развіваецца як незалежная дзяржава, якая праводзіць міралюбную палітыку. Гэта падкрэсліў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ва ўрачыстай прамове падчас парада з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі.

Нязменны прынцып нашай краіны - роўнасць усіх дзяржаў і іх неўмяшанне ва ўнутраныя справы адна адной. Беларусь выступае за рашэнне любых міжнародных канфліктаў за сталом перамоў.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх беларусаў з Днём Незалежнасці. З асаблівай павагай звярнуўся да ветэранаў, якія ў свой час прынеслі свабоду роднай зямлі. Сёння ў парадзе - навінкі ваенпрама, а таксама магутная ваенная тэхніка, якая знаходзіцца на ўзбраенні арміі Беларусі. Перад гледачамі прайшлі 222 адзінкі тэхнікі, сярод якіх баявыя машыны "Бялград", "Смерч" і рэактыўная сістэма залпавага агню "Паланез".

У парадзе задзейнічана тры з паловай тысячы вайскоўцаў. У складзе пешай калоны - 20 парадных разлікаў. Вышэйшы пілатаж прадэманстраваў у небе беларускі паветраны эшалон. Вайскоўцы роты ганаровай варты выступілі з традыцыйным пляц-парадам, здзівіўшы гледачоў новымі высокатэхнічнымі фігурамі.

Калона тэхнікі цывільнага прызначэння паказала сілу і моц беларускага машынабудавання. 102 адзінкі тэхнікі, сярод якіх ільвіная доля - гэта навінкі, упершыню паказаныя шырокай публіцы. Гледачам прапанавалі незвычайны балет, дзе ў класічным танцы закружыліся трактары "Беларус". А завяршыўся парад відовішчным моладзевым паказам.