Беларусь змагла забяспечыць міжканфесійныя мір і згоду

4 июля 2013
Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Папскага савета, кардыналам па міжрэлігійным дыялогу Жан-Луі Таранам. Сёння ў Беларусі мірна суіснуюць 25 канфесій. Жан-Луі Таран з'яўляецца вядомым аўтарытэтным ватыканскім іерархам, ён 13 гадоў займаў пасаду міністра замежных спраў Ватыкана, выступаў з рэзкай крытыкай агрэсіі ЗША ў Іраку. Сёлета ў сакавіку менавіта кардынал Жан-Луі Таран аб'явіў аб абранні новага Папы Рымскага. З папярэднім пантыфікам, Бенядзіктам XVI, Аляксандр Лукашэнка сустракаўся ў 2009 годзе ў Ватыкане. Тая аўдыенцыя прынесла вялікую карысць для Беларусі, для каталіцкага касцёла, для адносінаў паміж католікамі і праваслаўнымі.
Папскі легат прыме ўдзел у святкаваннях з нагоды 400-годдзя прыбыцця іконы Божай Маці Будслаўскай у Беларусь. Заўтра кардынал Таран прыбудзе ў Будслаў, дзе звернецца да беларускай моладзі, а 6 ліпеня адслужыць імшу.