Беларусь сёння адзначае Дзень працы. Першамай стаў добрай традыцыяй, якая аб'ядноўвае шматлікія пакаленні беларусаў. Свята для нас па-ранейшаму застаецца днём вясновага абнаўлення, светлых надзей і глыбокай пашаны да ўсіх прафесій.
З Першамаем беларусаў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
"Для жыхароў Беларусі стваральная праца на роднай зямлі пад мірным небам заўсёды была і застаецца найвялікшай каштоўнасцю. У нашай краіне пашаны і ўдзячнасці заслугоўваюць усе працоўныя калектывы, ветэраны працы, маладыя спецыялісты, кожны, хто ўносіць сваё ўклад на агульную карысць, робіць Айчыну больш багатай і прыгожай. Мы будуем будучыню на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці, бязмежнай павагі да неабыякавых і таленавітых прафесіяналаў, якія, не шкадуючы сіл, гатовыя вырашыць самыя складаныя задачы, якія стаяць перад дзяржавай і абараніць наш народ ад любых напасцей", - гаворыцца ў віншаванні.
Беларусь сёння адзначае Дзень працы
1 мая 2020













