Беларусь зробіць усё магчымае для ўрэгулявання канфліктаў у еўрапейскім рэгіёне

9 октября 2018

Гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Генеральным сакратаром АБСЕ.

У Мінску Томас Грэмінгер не толькі для абмеркавання стану і развіцця адносін паміж Беларуссю і Арганізацыяй па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Асабліва апошнім часам Генеральны сакратар АБСЕ часты госць у беларускай сталіцы.

Арганізацыя праяўляе высокую ступень даверу да мінскай пляцоўкі - часта выбірае гэтую лакацыю для правядзення маштабных форумаў пад эгідай АБСЕ. Напрыклад, летась у ліпені сотні экспертаў з сарака краін сабраліся ў Мінску падумаць, як зрабіць Еўропу і свет больш бяспечнымі. Форум заручыўся падтрымкай на самым высокім узроўні. Адкрываў яго Кіраўнік беларускай дзяржавы. Вядома, гэта і іншыя мерапрыемствы іміджавыя для краіны, але што самае галоўнае - гэта ў прамым сэнсе вырашэнне жыццёва важных пытанняў. У гэтыя дні размова аб бяспецы зноў прадоўжыцца ў Мінску.

Галоўнай тэмай міжнароднай канферэнцыі, якая адкрыецца сёння, стане прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху. 40 краін: прадстаўнікі МЗС, абарончых ведамстваў, спецслужбаў, парламентаў і дыпкарпусоў. У цэнтры ўвагі - барацьба з тэрарызмам з акцэнтам на сферы высокіх тэхналогій, у тым ліку і праблематыцы дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў гэтай галіне.

Беларусь актыўна ўдзельнічае ў рабоце ўсіх асноўных і дапаможных органаў АБСЕ, у тым ліку ў цеснай звязцы па лініі Парламенцкай асамблеі. Па ініцыятыве Мінска прынята мноства знакавых дакументаў - рэзалюцыі па тэматыцы барацьбы з гандлем людзьмі, зялёнай і лічбавай эканоміцы, абароне і прасоўванні правоў чалавека. Канферэнцыя па прадухіленні і барацьбе з тэрарызмам у эпоху лічбы - гэта яшчэ адзін уклад Беларусі ў наладжванне дыялогу і паразумення на прасторы Арганізацыі. Аляксандр Лукашэнка запрасіў Генеральнага сакратара АБСЕ Томаса Грэмінгера неўзабаве зноў наведаць Мінск для ўдзелу ў сустрэчы асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.