Беларусь разлічвае вярнуцца ў эліту сусветнай спартыўнай гімнастыкі

7 августа 2017

Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі Марынары Ватанабэ.

Таксама Кіраўнік дзяржавы выказаў спадзяванне, што мастацкая гімнастыка будзе станавіцца больш жаноцкай і спартсменкам не прыйдзецца прыкладаць звышчалавечыя намаганні для дасягнення высокіх вынікаў. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Ватанабэ за магчымасць правесці ў Мінску этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы на мінулым тыдні і паабяцаў падтрымку з боку Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка за вялікія заслугі ў прапагандзе ідэалаў і прынцыпаў алімпізму ўзнагародзіў Марынары Ватанабэ ганаровым знакам Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Акрамя таго, узнагароды ўдастоеная віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі, а ў мінулым праслаўленая савецкая гімнастка, выхаваная ў Беларусі, Нэлі Кім. Ёй за выдатныя заслугі Прэзідэнт уручыў ордэн НАК Беларусі. У сваю чаргу высокія госці выказалі ўпэўненасць, што ў Беларусі ёсць вялікі патэнцыял для заваявання медалёў на Алімпіядзе 2020 года ў Токіа.