Беларусь разлічвае на паглыбленне супрацоўніцтва з Асацыяцыяй нацыянальных алімпійскіх камітэтаў ва ўсіх сферах

5 декабря 2017

Пра гэта ішла размова на сустрэчы беларускага лідара з прэзідэнтам гэтай міжнароднай арганізацыі - шэйхам Ахмадам аль-Фахадам аль-Сабахам. Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў думку аб тым, што Асацыяцыя НАКаў можа іграць больш значную ролю ў прыняцці рашэнняў у алімпійскай сям'і. Прэзідэнт Беларусі і шэйх Ахмад аль-Фахад аль-Сабах таксама абмеркавалі зімовыя Алімпійскія гульні і падрыхтоўку да ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у нашай краіне ў 2019 годзе. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь даказала здольнасць арганізоўваць мерапрыемствы сусветнага ўзроўню. Пры гэтым Асацыяцыя нацыянальных алімпійскіх камітэтаў можа быць больш глыбока залучанай у працэс падрыхтоўкі і правядзення Еўрапейскіх гульняў.