Беларусь разлічвае на садзейнічанне краін-суседзяў ва ўмацаванні бяспекі на агульнай граніцы

18 февраля 2020
Гэта адзначыў беларускі лідар, зацвярджаючы рашэнне на ахову дзяржграніцы ў 2020 годзе. Беларуская дзяржава застаецца надзейным захавальнікам нацыянальных і саюзных граніц, укараняе перадавыя тэхналогіі і ўмацоўвае падраздзяленні на пагранзаставах. Але выклікаў і пагроз не становіцца менш. 

У 2019 годзе Прэзідэнт прыняў рашэнне павялічыць штатную колькасць пагранведамства, стварыць новыя заставы і баяздольныя манеўраныя групы, ліквідаваныя пасля распаду Савецкага Саюза. Яны ўжо даказалі сваю эфектыўнасць. У цэлым парушальнікаў граніцы ў 2019 годзе стала напалову менш. Значныя поспехі на балтыйскім кірунку, а таксама паўднёвым - украінскім. Да канца года контур дзяржграніцы будзе абхоплены дадатковым кантролем. Узмацненне манеўранымі групамі завершыцца ў Полацкім пагранатрадзе і Гродзенскай пагрангрупе