Беларусь разлічвае на развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Лаосам

24 апреля 2014

Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы са старшынёй Нацыянальнага сходу Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Пані Ятхату. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, менавіта гандлёва-эканамічныя адносіны з'яўляюцца базавымі, па іх ацэньваюць маштаб і глыбіню міждзяржаўных адносін.


Летась упершыню ў гісторыі двухбаковых адносін адбыўся візіт Прэзідэнта Лаоса Цюмалі Сайнясона ў Мінск. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, з гэтай сустрэчы пачаўся вельмі сур'ёзны новы этап супрацоўніцтва Лаоса і Беларусі.


У Лаосе 80% насельніцтва вырошчваюць рыс, кукурузу, кава і цукровы трыснёг. Таксама тут найбуйнешыя запасы медзі, волава і золата. Таму Лаос зацікаўлены ў нашай сельскагаспадарчай, аўтамабільнай і кар'ернай тэхніцы. Таксама зараз ідуць перагаворы па стварэнні ў сталіцы Лаоса, В'енцьяне, сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці дзіцячага харчавання і лякарстваў.