Беларусь разлічвае на далейшае плённае супрацоўніцтва з Раснафтай

19 февраля 2020
Пра наяўныя і будучыя дамоўленасці ў Палацы Незалежнасці ўчора гаварылі Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік расійскай кампаніі Ігар Сечын. Нагадаем, кантракты на пастаўку чорнага золата ў нашу краіну мінулі 31 снежня. Перамовы аб падаўжэнні пагадненняў па-ранейшаму ідуць поўным ходам. Паміж тым Мінск закупіў выпрабавальную партыю нарвежскай нафты. Распрацоўваюцца і іншыя крыніцы пастаўкі вуглевадародаў. Зрэшты, адмаўляцца ад сумеснай працы з Расіяй Беларусь не плануе.


Нефармальная частка перамоў доўжылася больш за тры гадзіны


Нагадаем, 7 лютага ў Сочы пытанні паставак нафты і газу абмяркоўвалі прэзідэнты Беларусі і Расіі. Тады ж дамовіліся: кошт газу застанецца ранейшым. Нафта - па сусветнай цане, чаго Мінск і дамагаўся. Толькі без прэмій нафтавым кампаніям. Пры такім алгарытме супрацоўніцтва выплаты страцілі актуальнасць. Пастаўшчыкі чорнага золата і так атрымліваюць канкурэнтную і адэкватную цану за свой тавар. Паводле міжурадавага пагаднення, Беларусь павінна атрымаць прыкладна 24 мільёны тон нафты. З 1 студзеня гэтае пагадненне не выконваецца не па віне беларускага боку.