Беларусь працягвае рэалізоўваць патэнцыял Канстытуцыі і стаяць на абароне свайго народа

14 марта 2014
Пра гэта сёння заявіў Кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага суда. Гэтымі днямі Беларусь адзначае 20-годдзе Асноўнага закона. 2014 год з'яўляецца юбілейным і для суда. Гэтыя святочныя даты, у тым ліку, стануць асаблівай адзнакай у асабістай біяграфіі суддзяў. Так, сёння прынесла прысягу суддзя Канстытуцыйнага суда Наталля Карповіч.

Аляксандр Лукашэнка ўручыў ёй пасведчанне, а таксама падарункавы экзэмпляр Канстытуцыі. За шматгадовую прадукцыйную працу і высокі прафесіяналізм Аляксандр Лукашэнка таксама ўзнагародзіў суддзяў. У прыватнасці, Кіраўнік дзяржавы ўручыў медаль За працоўныя заслугі Сяргею Чыгрынаву. Ганаровае званне заслужанага юрыста Беларусі прысвоена Тадэвушу Варановічу. Уладзіміру Ізотку аб'яўлена падзяка Прэзідэнта. Звяртаючыся да прысутных, Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб важным гістарычным факце: прыняцце Канстытуцыі з наступнымі змяненнямі мела першараднае значэнне для станаўлення Беларусі на шлях суверэннага развіцця.

У сваім выступленні Кіраўнік дзяржавы закрануў і тэмы маючых адбыцца выбараў у мясцовыя Саветы. Яны пройдуць у наступную нядзелю - 23 сакавіка. Аляксандр Лукашэнка заклікаў беларусаў прыняць самы актыўны ўдзел у гэтай выбарчай кампаніі. Падрабязнасці сустрэчы Прэзідэнта з суддзямі глядзіце ў нашых наступных выпусках.