Беларусь прапаноўвае Яраслаўскай вобласці свой удзел у інфраструктурных праектах і дзяржпраграмах

12 апреля 2018

Гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам расійскага рэгіёна.

Дзмітрый Міронаў у Беларусі ўпершыню. Яшчэ да візіту ў Палац Незалежнасці літаральна напярэдадні яму ўдалося асабіста пазнаёміцца з беларускім лідарам. У таварыскім матчы на "Чыжоўка-Арэне" каманда Прэзідэнта Беларусі згуляла з ветэранамі яраслаўскага хакея і атрымала ўпэўненую перамогу 9:7. Зрэшты, сёння ў Палацы Незалежнасці адбылася вялікая размова аб эканамічных перамогах, якія ўжо адбыліся і яшчэ адбудуцца.

У гэтыя хвіліны дэлегацыя расійскага рэгіёна наведвае МАЗ. Беларусь і Яраслаўскую вобласць аб'ядноўвае і агульная гісторыя. Сёння госці ўшанавалі памяць беларусаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай, і ўсклалі кветкі да манумента Перамогі ў цэнтры Мінска.