Беларусь прапаноўвае Карэліі пастаўкі тэхнікі, прадуктаў харчавання і супрацоўніцтва ў АПК

13 декабря 2018

Перспектыўныя кірункі сумеснай працы сёння ў Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў з кіраўніком гэтай паўночнай рэспублікі Артурам Парфёнчыкавым. Беларусь і Карэлія гатовыя стварыць сумеснае прадпрыемства па вытворчасці лесанарыхтоўчай тэхнікі. Наш Прэзідэнт падкрэсліў: супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі заўсёды было прыярытэтам. Дзяржавы звязаныя тысячамі нітак: Беларусь і Расія заўсёды знаходзілі рашэнні няпростых пытанняў. Гэта важна, улічваючы, якая цікавасць да агульных праектаў ёсць у рэгіёнах. Моцныя сувязі цэняць і нашы людзі.

Таксама Беларусь гатовая дапамагчы ў развіцці сельскай гаспадаркі ў Карэліі і ўзвядзенні жылых мікрараёнаў пад ключ. Нам цікавы вопыт Петразаводска ў рыбнай галіне, прычым ёсць намер не проста закупляць гатовую прадукцыю, а браць сыравіну і перапрацоўваць на сваіх заводах. У планах павялічыць агульны тавараабарот да ста мільёнаў долараў за наступныя два гады.