Беларусь прапануе Інданезіі ствараць сумесныя прадпрыемствы для працы на рынку Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна

28 апреля 2016

Пра гэта ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з Міністрам абароны Інданезіі Рыямізардам Рыякуду. Гутарка выйшла далёка за рамкі ваенна-тэхнічнага ўзаемадзеяння. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, наша краіна разгледзіць любыя ініцыятывы, закрытых тэм няма. Для Інданезіі Беларусь - партнёр значны, роўна як і наадварот. Саюз Асацыяцыі краін Паўднёва-Усходняй Азіі адкрывае Беларусі рынак 10 краін з насельніцтвам больш за паўмільярда чалавек. У сваю чаргу, для Інданезіі даступны рынак Еўразійскага эканамічнага саюза.

Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Беларусі: "У памяці мой візіт у вашу краіну цудоўную, якая бурна развіваецца, з добрымі перспектывамі краіну. Мы гатовыя развіваць супрацоўніцтва не толькі ў сферы ваенна-тэхнічнай, за якую вы адказваеце, нашы магчымасці вы ведаеце. Мы поўныя рашучасці ў комплексе дзейнічаць як у грамадзянскай, так і ваенна-тэхнічных сферах. Што немалаважна і прынцыпова для Інданезіі і Беларусі: мы можам пайсці на стварэнне сумесных прадпрыемстваў на інданезійскай зямлі, каб атрымліваць гатовы прадукт і прадаваць яго ў трэціх краінах у тым рэгіёне. Я хацеў бы аднавіць сваё запрашэнне Прэзідэнту Інданезіі наведаць Беларусь, падчас якога бакі змогуць вызначыць стратэгію далейшага развіцця адносін паміж дзяржавамі на найбліжэйшую перспектыву".

Рыямізард Рыякуду, Міністр абароны Інданезіі: "Спадар Прэзідэнт, дазвольце ў першую чаргу падзякаваць Вам за аказаны мне і маёй дэлегацыі прыём. Для нас вялікі гонар апынуцца ў сталіцы Беларусі. Вынікі майго візіту будуць даложаны Прэзідэнту Інданезіі Джока Відода. Таксама я абавязкова перадам яму ваша запрашэнне наведаць Беларусь".

У сакавіку 2013 за 20-гадовую гісторыю дыпламатычных адносін упершыню адбыўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Інданезію. Пазней СМІ назвалі яго прарыўным. Пасля перамоў на вышэйшым узроўні тавараабарот павялічыўся амаль на 70 %.

Гэтую планку краіны трымаюць дагэтуль. Сёння гэта амаль 200 мільёнаў долараў. Дынаміка пазітыўная, але патэнцыял 4-й па насельніцтве краіны свету дазваляе дасягнуць большых лічбаў.

І менавіта пра інтэнсіфікацыю супрацоўніцтва ішла размова нядаўна ў Стамбуле падчас двухбаковай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з віцэ-прэзідэнтам Інданезіі Юсуфам Калам. Асаблівы акцэнт быў зроблены на перспектывах узаемадзеяння ў прамысловасці. Бакі сышліся ў меркаванні, што ў найбліжэйшыя гады лічбы ўзаемнага тавараабароту можа дасягнуць рэкорднай адзнакі - мільярда долараў.

Гаворка ідзе не толькі аб пастаўках беларускай тэхнікі. Наша краіна гатовая прыняць удзел у мадэрнізацыі галіны і вырашэнні пытання харчовай бяспекі 250-мільённай Інданезіі. Акрамя таго, у найбліжэйшы час будзе актывізавана праца міжурадавых камісій па супрацоўніцтве. Лідары груп вызначаць некалькі прынцыпова новых кірункаў сумеснай працы.

Адзначым, візіт міністра абароны Інданезіі трохдзённы. Заўтра Рыямізард Рыякуду наведае шэраг прадпрыемстваў абароннага сектара Беларусі.  


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя