Беларусь паставіць у Венесуэлу 500 тон сухога суцэльнага малака на бязвыплатнай аснове

11 сентября 2018

Адпаведнае распараджэнне сёння падпісаў Прэзідэнт Беларусі. Прадукт будзе выраблены двума малочна-кансервавымі камбінатамі па венесуэльскіх стандартах.

Дадзенае рашэнне накіравана на аказанне ў складанай эканамічнай сітуацыі падтрымкі стратэгічнаму партнёру Беларусі ў Лацінскай Амерыцы, далейшую актывізацыю палітычнага і дзелавога супрацоўніцтва, умацаванне даверу і дружалюбных адносін паміж дзвюма краінамі і народамі.