Беларусь наведвае дэлегацыя з Сінгапура

25 апреля 2013

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка пацвярджае вялікую цікавасць Беларусі да развіцця адносін з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы са спікерам парламента Сінгапура Халімой Якоб.  Дадзены візіт спікера сінгапурскага парламента - першы ў гісторыі двухбаковых адносін  і з'яўляецца працягам дыялогу, пачатага падчас візіту  Прэзідэнта Беларусі  ў Сінгапур.

Аляксандр Лукашэнка перадаў прэзідэнту і прэм'ер-міністру Сінгапура добрыя пажаданні ад імя беларускага народа і выказаў надзею, што яны таксама наведаюць з візітам нашу краіну.