Пра гэта ўчора заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Генеральным сакратаром Камуністычнай партыі В'етнама Нгуен Фу Чонгам. З падпісаннем дакумента партнёры разлічваюць на значную дабаўку ў тавараабароце. Перспектыўны эканамічны кірунак, на думку Аляксандра Лукашэнкі, - стварэнне сумесных вытворчасцяў. Беларусь можа пастаўляць у В'етнам тэхніку, харчовую прадукцыю, прамысловае і тэхналагічнае абсталяванне. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў нашых краін яшчэ шмат нявыкарыстаных рэзерваў.
У Мінскім раёне працуе сумеснае прадпрыемства па перапрацоўцы в'етнамскай кавы. У прадукцыі дзякуючы такім праектам ёсць добрыя магчымасці для выхаду на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза. У сваю чаргу, Беларусь разлічвае, што В'етнам стане плацдармам для пасоўвання эканамічных інтарэсаў нашай краіны ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі.
Сёння візіт дэлегацыі В'етнама працягнецца. Запланаваныя сустрэчы ва ўрадзе.














