Беларусь чакае ад адносін з Кітаем яшчэ большай выніковасці

5 мая 2017

Аб гэтым напярэдадні заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні прадстаўнікоў цэнтральных і рэгіянальных СМІ Кітая. Журналісты наведваюць нашу краіну ў рамках вялікага прэс-тура. Размова датычылася развіцця гуманітарнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне. Ключавой тэмай сталі эканамічныя сувязі. Адказваючы на пытанне аб ініцыятыве "Адзін пояс і адзін шлях", Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яна стварае новыя пункты росту на шляху свайго руху і фактычна перакройвае эканамічную карту свету.

Яшчэ адным крокам у развіцці стратэгічнага партнёрства дзвюх краін стане ўдзел Беларусі ў саміце "Адзін пояс і адзін шлях". Ён пройдзе ў першай палове мая ў Кітаі. Запланавана і сустрэча Кіраўніка беларускай дзяржавы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Падчас сустрэчы Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусі і Кітаю важна прасунуцца ў эканамічных пытаннях, у першую чаргу, больш аператыўна прыцягваць інвестараў у Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень". Немалаважна і міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне, якое Кіраўнік дзяржавы назваў рухавіком адносін дзвюх краін.