Пра гэта сёння на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў старшыня Выканаўчага камітэта, Выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Палітык адзначыў зладжаную працу і высокі арганізацыйны ўзровень усіх рэспубліканскіх структур: планам па рэалізацыі беларускага старшынства ў Садружнасці прадугледжана больш за 70 мерапрыемстваў эканамічнага, экалагічнага, гуманітарнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Некаторыя з іх ужо адбыліся. У сваю чаргу Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як ідзе падрыхтоўка да найбольш значных форумаў, якія пройдуць на беларускай зямлі.
Сёлета ў Мінску адбудуцца пасяджэнні савета кіраўнікоў урадаў і савета замежных спраў СНД. А ў кастрычніку на саміт у сталіцы збяруцца прэзідэнты краін Садружнасці.














