Беларусь настроеная на працяг адкрытага канструктыўнага дыялогу са Злучанымі Штатамі

31 марта 2016

Пра гэта ўчора заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам памочніка міністра абароны ЗША Майклам Карпентэрам. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што адносіны Беларусі з Захадам занадта палітызаваныя. Варта звярнуць увагу на развіццё гандлёва-эканамічнага складальніка. Гэта стала б добрым падмуркам для супрацоўніцтва і ў іншых кірунках. На сустрэчы абмяркоўвалася і сітуацыя ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне, у прыватнасці, ва Украіне. На думку беларускага лідара, некалькі крокаў з боку Вашынгтона па яго ўрэгуляванні змогуць спыніць канфлікт.

Акрамя гэтага, на сустрэчы абмяркоўвалася і актывізацыя Паўночна-атлантычнага альянсу, так званага прасоўвання НАТА на ўсход. Аднак Аляксандр Лукашэнка перакананы, што НАТА не збіраецца ваяваць з Расіяй або Беларуссю. Ні Амерыцы, ні Еўропе не патрэбен яшчэ адзін канфлікт ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне.