Беларусь мае намер стаць сусветным лідарам у вытворчасці калійных угнаенняў

1 сентября 2017

Гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынёй савета дырэктараў кампаніі "Слаўкалій" Міхаілам Гуцэрыевым. Бакі абмеркавалі пытанне развіцця калійнай галіны ў нашай краіне. На сустрэчы з расійскім бізнесменам размова ішла аб нацыянальных праектах у Петрыкаве і на базе старобінскага радовішча. Паводле ацэнак экспертаў, пасля іх рэалізацыі Беларусь стане сусветным лідарам па вытворчасці калійных угнаенняў.