Беларусь і Валагодская вобласць могуць распрацаваць новыя сумесныя вытворчасці ў інтарэсах усёй Расіі

6 июня 2018

Аб гэтым напярэдадні заявіў Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з губернатарам рэгіёна Алегам Куўшыннікавым. Супрацоўніцтва з расійскай вобласцю з'яўляецца ўзорным. Летась тавараабарот склаў амаль 400 мільёнаў долараў. Такога выніку ўдалося дабіцца за кошт узмацнення ўзаемадзеяння ў машынабудаванні і АПК.

У Валагодскай вобласці адкрытыя магазіны беларускай касметыкі, адзення і прадуктаў харчавання. Арганізавана шырокая дылерская сетка брэндаў МАЗ, МТЗ, "Гомсельмаш" і "Амкадор". Расійскі бок зацікаўлены ў стварэнні буйнога машынабудаўнічага кластара на базе Чарапавецкага ліцейна-механічнага завода з удзелам беларускіх кампаній.

Ужо ў найбліжэйшы час Валагодская вобласць закупіць у мінскага аўтамабільнага завода больш як 120 аўтобусаў МАЗ. Губернатар змог асабіста ацаніць магчымасці беларускага АПК і ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу адзначыў высокі ўзровень навінак сельскай гаспадаркі. Алег Куўшыннікаў асабіста наведаў міжнародную выставу "Белагра".