Беларусь і Узбекістан нагналі адставанне ў гандлі, якое назапасілася за амаль два дзясяткі гадоў

29 ноября 2018

Беларусь і Узбекістан нагналі адставанне ў гандлі, якое назапасілася за амаль два дзясяткі гадоў. Актывізацыя двухбаковага супрацоўніцтва сёння стала тэмай размовы ў Палацы Незалежнасці.

Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з паслом Узбекістана ў Беларусі адзначыў, што больш цеснае партнёрства паміж краінамі стала магчымым і дзякуючы асабістаму ўкладу Прэзідэнта Узбекістана. Дарэчы, у наступным годзе плануецца візіт Шаўката Мірзіёева ў Беларусь. Дзяржавы падпісалі дарожную карту двухбаковага супрацоўніцтва, і Аляксандр Лукашэнка сёння пацвердзіў: наша краіна прытрымліваецца гэтага плана і рэалізуе яго ў поўным аб'ёме. 

Ужо ёсць першыя вынікі. Істотна набірае абароты ўзаемны гандаль,  расце колькасць узбекскіх студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю  ў беларускіх ВНУ.

Пасля сустрэчы  з Кіраўніком дзяржавы ў размове з журналістамі дыпламат адзначыў, што афіцыйны візіт у Беларусь  прэзідэнта Узбекістана можа адбыцца ўжо ў будучым годзе.

Два з паловай месяцы таму краіны вызначылі для сябе новую планку ў гандлі: на найбліжэйшую перспектыву (да 2020 года) паўмільярда долараў. У перспектыве давесці тавараабарот да мільярда. Задача амбіцыйная: па выніках 9 месяцаў Беларусь і Узбекістан нагандлявалі на 121 млн. Дзве траціны сумы - беларускі экспарт. Сярод асноўных кірункаў дарожнай карты - стварэнне кластараў лёгкай прамысловасці, сэрвісных цэнтраў і павелічэнне продажаў.