Беларусь і Украіна дамовіліся наконт новых сумесных праектаў

19 июня 2013

Напярэдадні лідары дзвюх краін Аляксандр Лукашэнка і Віктар Януковіч у вузкім, а затым у шырокім складзе падрабязна абмеркавалі кантакты ва ўсіх сферах. Адна з найважнейшых сфер - сельская гаспадарка і магчымасці сельскагаспадарчага машынабудавання.


Бакі дамовіліся актывізаваць лізінгавую дзейнасць, а таксама ўзаемадзеянне ў энергетычнай сферы, у тым ліку па падрыхтоўцы кадраў для ядзернай энергетыкі. Акрамя двухбаковых адносін, у цэнтры ўвагі быў і інтэграцыйны парадак дня.


У сваю чаргу Украіна зацікаўленая ў хуткім уваходжанні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Па выніках перамоў падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў. Сярод іх пратакол па абмене ратыфікацыйнымі граматамі дагавора аб дзяржмяжы, што дасць старт для яе дэмаркацыі.