Беларусь і Украіна будуць наладжваць адносіны як блізкія і дружалюбныя дзяржавы

30 марта 2014
Гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка напярэдадні падчас сустрэчы з выконваючым абавязкі кіраўніка Украіны Аляксандрам Турчынавым. Як адзначыў беларускі лідар, наспела неабходнасць зблізіць пазіцыі і абмеркаваць сітуацыю, якая складваецца не толькі ва Украіне, але і вакол яе. Падчас сустрэчы бакі разгледзелі шырокі спектр пытанняў беларуска-ўкраінскіх адносін. Аляксандр Турчынаў падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за магчымасць сустрэчы і цёплы прыём. На яго думку, узаемадзеянне дзвюх краін у розных сферах мае вялізны патэнцыял.