Беларусь і Татарстан маюць намер давесці ўзаемны тавараабарот да двух мільярдаў долараў

13 декабря 2019
Аб гэтым напярэдадні ішла размова на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка рэспублікі Рустама Мініханава. Мінск і Казань у эканамічным плане - даўнія партнёры. Гандлюем тэхнікай, шынамі, металамі. Ідзе сумесная праца ў нафтавым сектары. Актыўна супрацоўнічае рэгіён і з нашымі прамысловымі гігантамі: МАЗ, МТЗ, "Амкадар". За апошнія два гады сабрана дзве сотні аўтобусаў. Галоўным вектарам развіцця бачыцца павелічэнне аб'ёмаў інавацыйнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва 

Татарстан для Беларусі - адзін з самых надзейных партнёраў у Расійскай Федэрацыі. Акрамя такіх традыцыйных кірункаў, як машынабудаванне і нафта, ёсць цікавасць супрацоўнічаць і ў IT-сектары. У прыватнасці, наладзіць працу нашага Парка высокіх тэхналогій і з калегамі з Казані.

Павелічэнне тавараабароту плануецца і з В'етнамам. Чакаецца, што гандаль паміж дзвюма краінамі па выніках года дабавіць 70%. Пытанні эканамічнага і іншых кірункаў супрацоўніцтва абмяркоўваліся таксама ў Палацы Незалежнасці са старшынёй Нацыянальнага сходу В'етнама. Гэта азіяцкая краіна для Беларусі - перспектыўны партнёр. Праз Ханой для нашых тавараў адкрываюцца магчымасці па доступе на рынак АСЕАН.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя