Беларусь і Татарстан маюць намер давесці сумесны тавараабарот да 2 мільярдаў долараў

12 декабря 2019
Наконт гэтага сёння гаварылі ў Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік рэспублікі Рустам Мініханаў. Мінск і Казань у эканамічным плане  даўнія партнёры. Гандлюем тэхнікай, шынамі, металамі. Сумесная работа вядзецца і ў нафтавым сектары.

Адзначым, што для прэзідэнта Татарстана  гэта ўжо трэці візіт у Беларусь. Для нашай краіны гэтая рэспубліка - адзін з самых надзейных партнёраў у Расійскай Федэрацыі. І акрамя такіх традыцыйных напрамкаў, як машынабудаванне і нафта, ёсць цікавасць супрацоўнічаць і ў IT-сектары. У прыватнасці,  наладзіць работу нашага Парка высокіх тэхналогій і з калегамі з Казані.

І сёння ж ішла размова аб беларуска-в'етнамскім супрацоўніцтве. Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Нацыянальнага сходу В'етнама. У Палацы Незалежнасці ішла размова не толькі аб міжпарламенцкіх сувязях, але таксама аб гандлі і эканоміцы, абароне і бяспецы. 

Для нас В'етнам надзейны партнёр. Сёлета за 9 месяцаў нашы краіны нагандлявалі на 153 млн долараў. Планка, да якой імкнуцца дзяржавы,  - паўмільярда. Старшыня Нацыянальнага сходу перадала Аляксандру Лукашэнку прывітанне ад прэзідэнта В'етнама і запрашэнне яшчэ раз наведаць гэтую краіну.