Беларусь і Сербія дамовіліся нарошчваць узаемавыгаднае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

28 января 2017

Аб канкрэтных кірунках далейшых сумесных дзеянняў ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй урада Сербіі Аляксандрам Вучычам. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, Беларусь ніколі не спыняла супрацоўніцтва з Сербіяй і не збіраецца гэтага рабіць у будучыні. Разам з тым, Аляксандр Лукашэнка выказаў занепакоенасць паніжэннем беларуска-сербскага тавараабароту, якое назіраецца апошнім часам. Неабходна знайсці і ліквідаваць болевыя кропкі гэтага паніжэння, а таксама вызначыць шляхі для дасягнення больш высокага ўзроўню ўзаемнага гандлю.

У сваю чаргу старшыня ўрада Сербіі пагадзіўся з неабходнасцю ўмацавання беларуска-сербскага супрацоўніцтва ў палітыцы, эканоміцы, у тым ліку істотнага нарошчвання тавараабароту з Беларуссю. Аляксандр Вучыч падзякаваў беларускаму боку за вялізную падтрымку ў захаванні цэласнасці і суверэнітэту Сербіі.