Беларусь і Расія ў рэгіянальным узаемадзеянні павінны актыўна шукаць новыя сферы судакранання

23 марта 2015

Пра гэта заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Арэнбургскай вобласці Юрыем Бергам. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што цяперашні візіт дэлегацыі расійскага рэгіёна дасць яшчэ адзін імпульс развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ў 2013 годзе ў гандлі быў дасягнуты вельмі добры вынік: узаемны тавараабарот перавысіў мільярд долараў. Аднак у 2014 ён скараціўся ўдвая. На думку Аляксандра Лукашэнкі, такая сітуацыя патрабуе прыняцця аператыўных мер па аднаўленні станоўчай дынамікі двухбаковых адносін.

Адной з найважнейшых сфер судакранання з'яўляецца таксама супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы. І ў Беларусі, і ў Арэнбургскай вобласці гэтая галіна бурна развіваецца. Акрамя таго, перспектыўныя кірункі - будаўніцтва і навукова-тэхнічная сфера. Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь гатовая аператыўна рэагаваць на ўсе прапановы партнёраў, і выказаў упэўненасць, што па выніках візіту губернатара будуць прынятыя пэўныя рашэнні, якія значна пашыраць супрацоўніцтва з Арэнбургскай вобласцю.