Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў Маскве. Прэзідэнт выказаў надзею на далейшае канструктыўнае ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі па нафтагазавых пытаннях. Прынцыповыя падыходы ў гэтай сферы былі ўзгодненыя вясной ў Санкт-Пецярбургу, аднак не ўсе выкананыя да канца. Замацаваць і дэталізаваць іх - адна з задач Дзяржсавета. Усяго на парадку форуму было 9 пытанняў. Сем рашэнняў прынялі без абмеркавання. Самыя актуальныя - машынабудаванне і аграрна-прамысловы комплекс. Таксама Аляксандр Лукашэнка падтрымаў адмену роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.
Вышэйшы дзяржсавет прыняў стратэгію развіцця Саюзнай дзяржавы на найбліжэйшыя гады. Узмоцненая роля Пастаяннага камітэта і Парламенцкага сходу. Падпісаныя дакументы, неабходныя для далейшага развіцця інтэграцыі. Прычым, лакаматывам у гэтым працэсе павінны выступаць навукаёмістыя і высокатэхналагічныя галіны вытворчасці.













