Беларусь і ААЭ нарошчваюць супрацоўніцтва

30 октября 2014
Беларусь і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты выходзяць на якасна новы ўзровень двухбаковых адносін. Гэта было адзначана на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з намеснікам прэм'ер-міністра ААЭ міністрам унутраных спраў краіны шэйхам Сейфам бен Заідам аль-Нахаянам. Ужо вызначыліся асноўныя кірункі далейшага ўзаемадзеяння.

Супрацоўніцтва Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў абяцае стаць не толькі ўзаемавыгадным. Краінам ёсць што прапанаваць адна адной. У наступным годзе Беларусь і ААЭ павінны выйсці на аб'ём двухбаковага гандлю на пяцьсот мільёнаў долараў. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам саветніка нацыянальнай бяспекі ААЭ шэйхам Тахнунам бен Заідам аль-Нахаянам.
Пасля перамоў Аляксандр Лукашэнка наведаў Вялікую мячэць імя шэйха Заіда. Месца знакавае, тут пахаваны першы прэзідэнт краіны. Беларускі лідар аддаў даніну памяці аднаму з самых яркіх палітыкаў у гісторыі Арабскіх Эміратаў.