Беларусь і Ніжагародская вобласць дамовіліся пашыраць узаемадзеянне

3 апреля 2013

Прэзідэнт Беларусі напярэдадні сустрэўся з губернатарам рэгіёну Валерыем Шанцавым. Кіраўнік дзяржавы адзначыў сімвалічнасць сустрэчы - у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. За апошнія тры гады тавараабарот падвоіўся і дасягнуў 788 мільёнаў долараў. У бліжэйшыя год-два  будзе ўзята планка  мільярд. Ёсць патэнцыял, напрыклад,  у сельскагаспадарчай галіне. Бо гэта пытанне ўздымалася падчас папярэдніх візітаў Валерыя Шанцава ў Мінск. З тых часоў рэгіён змяніўся ў аграрнай галіне.


(Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь)


Па выніках мінулага года, наша краіна ў тройцы па паказчыках узаемнага гандлю гэтага расійскага рэгіёну. У 2018 годзе ў ліку іншых гарадоў Расіі  Ніжні Ноўгарад прыме чэмпіянат свету па футболе. І Беларусь тут гатовая дапамагчы інфраструктурнымі праектамі пад ключ.


Сёння візіт дэлегацыі Ніжагародскай вобласці ў Беларусь прадоўжыцца. У планах гасцей - наведванне шэрагу буйных прамысловых і сельгаспрадпрыемстваў, а таксама перамовы з кіраўніцтвам беларускіх рэгіёнаў.